Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася 21 лютага па ініцыятыве расійскага боку.

    Абмеркаваны бягучыя актуальныя пытанні двухбаковых адносін. У цэнтры ўвагі кіраўнікоў дзяржаў былі пытанні паставак энергарэсурсаў. У ходзе размовы Уладзімір Пуцін агучыў новыя прапановы па ўрэгуляванні сітуацыі ў нафтавай сферы. У прыватнасці, была адзначана гатоўнасць расійскага боку кампенсаваць страты Беларусі ад зніжэння мытных пошлін на расійскую нафту ў бягучым годзе (адносна 2019 года), у рамках праводзімага ў Расіі падатковага манеўру, за кошт даходнасці (або прэміі) расійскіх нафтавых кампаній.

    Закранулі кіраўнікі дзяржаў таксама тэму будаўніцтва Беларускай АЭС, магчымыя перспектыўныя двухбаковыя праекты. Падрабязна абмеркавалі і вынікі візіту беларускага Прэзідэнта ў Егіпет з акцэнтам на сумесную беларуска-расійскую работу ў гэтай краіне.