Тэлефонная размова са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым.

    Бакі абмеркавалі вынікі праведзеных 7 снежня ў Сочы беларуска-расійскіх перагавораў, далейшую работу па напаўненні інтэграцыйнага парадку дня, развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, зняцці праблемных пытанняў у гэтай сферы.

    Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся аб прадаўжэнні кантактаў, каб да новага года зверыць гадзіннікі па адпаведнай праблематыцы.