Сустрэча з прэзідэнтам, старшынёй праўлення ПАТ "Ашчадны банк" Германам Грэфам

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Ашчаднаму банку пашыраць поле дзейнасці на беларускім рынку. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў 13 чэрвеня на сустрэчы з прэзідэнтам, старшынёй праўлення ПАТ "Ашчадны банк" Германам Грэфам.

"Мне заўсёды прыемна з вамі сустракацца, вы гэта ведаеце, - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Германа Грэфа. - Я гатовы да абмеркавання любых праблем, якія сёння ёсць у нашым супрацоўніцтве. Тым больш вы працуеце ў нас вельмі актыўна ў эканоміцы, Ашчадны банк Расіі - актыўны ўдзельнік нашага рынку. Думаю, што поле дзейнасці трэба пашыраць, і мы памалу будзем гэта рабіць".

У сваю чаргу Герман Грэф падзякаваў за магчымасць сустрэчы і канструктыўнае стаўленне. "Ашчадны банк у Беларусі - вельмі вялікі ігрок на рынку. І ўсе гэтыя гады, пачынаючы з 2014-га, мы ў няпросты час павялічвалі свой партфель. Цяпер сітуацыя ўжо куды больш стабільная. Лічу, што гэты год мы завершым значна лепш, чым 2015 і 2016 гады. З наступнага года мы павінны выходзіць на ўстойлівы прыбытак. У цэлым сітуацыя пад кантролем", - сказаў ён.