Сустрэча з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі

    Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі адбылася 2 сакавіка ў Палацы Незалежнасці ў Мінску.

    Напярэдадні кіраўнікі дзяржаў правялі афіцыйныя перагаворы, у ходзе якіх бакі пацвердзілі зацікаўленасць ва ўмацаванні беларуска-грузінскага ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах, што ўяўляюць узаемны інтарэс.