Сустрэча з Мітрапалітам Філарэтам, пачэсным Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі

  • 6
  • 1:59

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка ў светлае свята Вялікадня сустрэўся з Мітрапалітам Філарэтам, пачэсным Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі і запаліў свечку ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Кіраўнік дзяржавы на Нараджэнне Хрыстова традыцыйна наведвае галоўны беларускі храм - Кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа, а Вялікдзень сустракае ў невялікіх цэрквах. На гэты раз месцам наведвання быў выбраны дамавы храм у гонар Сабора Беларускіх святых. Прэзідэнт асабіста павіншаваў Ммітрапаліта Філарэта з днём нараджэння, што мінуў, і светлым святам Вялікадня. Разам яны павіншавалі з Хрыстовым Уваскрэсеннем увесь беларускі народ.

"Сёння я вырашыў прыехаць да вас у дамавы храм, які вельмі люблю. Хачу ад сябе асабіста і ад вас павіншаваць беларускі народ са светлым святам Вялікадня. Гэта самае жаданае свята ў нашага народа, вы гэта добра ведаеце. Таму дазвольце мне вас павіншаваць з гэтым светлым святам і ўвесь беларускі народ, пажадаць дабра і шчасця", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы з сынам Мікалаем і Мітрапалітам запалілі свечку ў дамавым храме і абмяняліся падарункамі.

Прэзідэнт паднёс у дар Мітрапаліту Філарэту велікодны кошык і велікоднае яйка, выкананае ў тэхніцы сожскай скані. Мітрапаліт падарыў Аляксандру Лукашэнку велікоднае яйка мастацкай работы з выявай абраза "Уваскрэсенне Хрыстова".