Сустрэча з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам

  • 1

Супрацоўніцтва Беларусі з Міжнародным валютным фондам абмеркавана на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам.

"Дзякуй, што прыехалі ў Беларусь і прыйшлі па маёй просьбе для таго, каб мы маглі з вамі абмеркаваць літаральна 1-2 пытанні. І хачу сказаць, што я не перагаворы весці вас запрасіў, таму што ведаю, што вы актыўна супрацоўнічаеце з нашымі спецыялістамі па праблематыцы адносін з МВФ, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Ёсць некалькі пытанняў, якія я хацеў бы абмеркаваць. Для мяне і краіны яны вельмі важныя".

"Лічу, што пытанні, па якіх мы будзем весці размову, яны і ў інфармацыйным плане карысныя для вас, ну і наогул на будучае, каб вы ведалі аб сітуацыі, якая складваецца ў Беларусі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.