Сустрэча з беларускімі тэнісісткамі

  • 16
  • 1:24

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні фінальнага матчу Кубка Федэрацыі паміж зборнымі Беларусі і ЗША сустрэўся з беларускімі тэнісісткамі і пажадаў ім паспяховай гульні.

Кіраўнік дзяржавы цёпла пагутарыў з членамі і кіраўніцтвам беларускай зборнай, трэнерамі і выказаў упэўненасць у высокім прафесіяналізме тэнісістак. Сам факт выхаду ў фінал сведчыць аб іх добрай падрыхтоўцы, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён пажадаў удачы спартсменкам у фінале.

"Вы можаце гуляць. Выйдзіце і пакажыце сваю гульню. Важная задача - паказаць сваю гульню", - падкрэсліў Прэзідэнт.