Сустрэча са Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько

  • 1
Беларусь і Расія яшчэ вернуцца да пытання аб кампенсацыях за падатковы манеўр у нафтавай сферы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 верасня на сустрэчы са Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што праводзімы Расіяй падатковы манеўр у нафтавай сферы прывёў да змяншэння паступленняў ад вывазных мытных пошлін за нафтапрадукты. У сувязі з гэтым Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, якія крокі робіць мытны камітэт для кампенсацыі страт.

"Не будзем жа мы пастаянна на каленях поўзаць перад сваім старэйшым братам і вымольваць нейкую крыху. Мы павінны самі будаваць тут палітыку з усімі вынікаючымі наступствамі. Гэта мы з Прэзідэнтам Расіі не аднойчы абмяркоўвалі. Думаю, у бліжэйшы час нам, зацвярджаючы праграму сумесных дзеянняў, давядзецца вярнуцца і да гэтага пытання", - сказаў Прэзідэнт.

У ДМК разлічваюць, што ў цэлым па выніках года паступленні перасягнуць мінулагодні паказчык. Значыць, заўважыў Кіраўнік дзяржавы, удалося знайсці напрамкі, якія далі магчымасць кампенсаваць страты. "Мы ні ў якім разе не павінны ні нахіліцца, ні ўпасці. Мы павінны вытрымаць паніжэнне гэтых пошлін і нашых даходаў і вытрымаць гэты падатковы манеўр, - падкрэсліў ён. - Мы, вядома, будзем шукаць і па лініі "Белнафтахіма" выйсце з гэтага становішча. Але мытня тут павінна вырашыць свае задачы, якія будуць стаяць перад ёю".

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся вынікамі работы мытных органаў у бягучым годзе, выкананнем пастаўленых задач і планамі на перспектыву. "Мытня - гэта ў значнай ступені люстэрка эканомікі, асабліва для экспартна арыентаванай краіны. Хацелася б даведацца пра ваша бачанне, якая цяпер сітуацыя, ці выконваеце вы даведзеныя планы па мытных пошлінах. Ведаю, што ў вас невялікае адставанне. Што мы будзем мець на канец года?" - спытаў Прэзідэнт.

Кіраўніку дзяржавы было даложана, што мытная служба ў цэлым выконвае задачы па забеспячэнні напаўнення рэспубліканскага бюджэту, стварэнні неабходных умоў для работы бізнесу пры належным узроўні кантролю на граніцы і ўнутры краіны, пашырэнні міжнароднага супрацоўніцтва.

"На сённяшні дзень мы канстатуем павелічэнне колькасці патокаў, якія ідуць цераз нашы ўчасткі граніцы. Гэта стала магчыма дзякуючы таму, што пашыраецца інфраструктура, выкарыстоўваюцца інфармацыйныя тэхналогіі, - сказаў Юрый Сянько. - Мы ствараем умовы, і праз нас едуць. У нас афармляецца каля 6 тыс. грузавікоў штосутачна, легкавога транспарту - 17 тыс. Штосутачна перасякаюць граніцу 73 тыс. фізічных асоб".