Сустрэча на тэму магчымага аднаўлення беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў калійнай сферы

  • 1
Магчымасці аднаўлення супрацоўніцтва суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі ў калійнай сферы абмеркаваны 13 чэрвеня ў час рабочай сустрэчы ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

На мерапрыемстве прысутнічалі як прадстаўнікі расійскага бізнесу, так і кіраўнікі галіны з боку Беларусі. На сустрэчы прадметна абмеркаваны падыходы да магчымага аднаўлення супрацоўніцтва, актуальныя пытанні, звязаныя з сітуацыяй на сусветным рынку хлоркалію.

Прэзідэнт падкрэсліў нязменную пазіцыю беларускага боку, якая заключаецца ў тым, што аднаўленне ўзаемадзеяння магчыма толькі пры абавязковым захаванні нацыянальных інтарэсаў Беларусі і выключна на ўзаемавыгаднай аснове.