Спачуванне сям'і Генеральнага дырэктара МАГАТЭ Юкія Амана

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні сям'і Генеральнага дырэктара Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі Юкія Амана.

    "Пайшоў з жыцця выдатны міжнародны дзеяч, які прысвяціў сябе ідэі нераспаўсюджвання ядзернай зброі, развіцця і прымянення мірнага атама для падтрымання дабрабыту ва ўсім свеце, - гаворыцца ў спачуванні. - Дзякуючы сваёй мудрасці, дальнабачнасці і плённай працы ён па праву заслужыў прызнанне і павагу ў сусветным маштабе".