Спачуванне Вялікаму герцагу Люксембургскаму Анры
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Вялікаму герцагу Люксембургскаму Анры.
"Глыбока засмучаны паведамленнем аб адыходзе з жыцця вашага бацькі - Яго Каралеўскай Высокасці Вялікага герцага Жана, - гаворыцца ў спачуванні. - Вялікі герцаг Жан, які праявіў мужнасць і адвагу ў гады Другой сусветнай вайны, добрасумленнасць і мудрасць у час знаходжання на троне, карыстаўся заслужанай павагай у сваёй краіне і далёка за яе межамі".
Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім Яго Каралеўскай Высокасці, а таксама ўсяму народу Люксембурга ў сувязі з гэтай вялікай стратай.