Спачуванне Уладзіміру Пуціну ў сувязі з трагедыяй у аэрапорце Шарамеццева

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з ахвярамі пажару на самалёце авіякампаніі "Аэрафлот".

    "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам і болем успрынята трагічнае паведамленне аб пажары на борце пасажырскага самалёта авіякампаніі "Аэрафлот" у маскоўскім аэрапорце Шарамеццева, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяр", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы перадаў словы падтрымкі і спагады родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.