Спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР Аляксея Баталава

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам Героя Сацыялістычнай Працы, народнага артыста СССР Аляксея Баталава ў сувязі з яго смерцю.

    "З яго легендарным імем звязаны яркія і незабыўныя старонкі гісторыі савецкага і расійскага кінематографа. Фільмы з удзелам Аляксея Баталава па праву ўваходзяць у залаты фонд сучаснай культуры", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на беларускай зямлі гэтага вялікага акцёра ведалі і любілі як чалавека велізарнага таленту і цудоўнай душы, чыя творчая і педагагічная дзейнасць садзейнічала сцвярджэнню ў грамадстве маральных ідэалаў, умацаванню дружбы паміж брацкімі народамі.