Спачуванне спікеру Сходу народных прадстаўнікоў Туніскай Рэспублікі Мухамеду ан-Насеру

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне спікеру Сходу народных прадстаўнікоў Туніскай Рэспублікі Мухамеду ан-Насеру ў сувязі са смерцю Прэзідэнта гэтай краіны.

    "У Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі паведамленне аб смерці Прэзідэнта Туніскай Рэспублікі Беджы Каіда Эс-Себсі", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні спікеру парламента, родным і блізкім Прэзідэнта, а таксама ўсяму народу Туніса ў сувязі з гэтай цяжкай стратай.