Спачуванне родным і блізкім народнай артысткі СССР Эліны Быстрыцкай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнай артысткі СССР Эліны Быстрыцкай.

    "Эліна Аўраамаўна, якая валодала ўнікальным талентам і тонкім успрыманнем характараў персанажаў, стварыла на экране і ў тэатры мноства запамінальных роляў, дзякуючы якім здабыла ўсенародную любоў", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчая спадчына артысткі стала неад'емнай часткай скарбніцы савецкага і расійскага мастацтва. "Светлая памяць аб гэтым цудоўным чалавеку назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.