Спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Георгія Данэліі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста СССР Георгія Данэліі.

    "Пайшоў з жыцця выдатны, любімы многімі пакаленнямі рэжысёр. Яго работы, якія вызначаюцца асаблівым мастацкім стылем, філасофскім асэнсаваннем рэчаіснасці і верай у перамогу дабра, - гэта цэлая эпоха ў развіцці сучаснага кінематографа", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Георгій Данэлія быў прыкладам адданасці сваёй справе і мастацтву, яго творчасць на беларускай зямлі добра ведаюць і любяць.

    "Светлая памяць аб гэтым таленавітым чалавеку назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах", - падкэсліў Прэзідэнт.