Спачуванне родным і блізкім народнага артыста РСФСР Сяргея Юрскага

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста РСФСР Сяргея Юрскага.

    "Пайшоў з жыцця любімы многімі пакаленнямі таленавіты акцёр. Прыроджаная інтэлігентнасць, абаянне, прафесіяналізм і ўнікальная манера ігры дазволілі яму стварыць сотні запамінальных роляў, якія сталі прыкладам высокага мастацтва. Вобразы, увасобленыя ім у кіно і на тэатральных падмостках, нязменна пакаралі публіку псіхалагічнай дакладнасцю, глыбінёй і сілай характару", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што на беларускай зямлі творчасць Сяргея Юрскага добра ведаюць і цэняць. "Светлая памяць аб гэтым выдатным чалавеку назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах", - адзначыў ён.