Спачуванне Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу ў сувязі з трагедыяй у тэхаскім гарадку Сазерленд-Спрынгс, якая прывяла да шматлікіх ахвяр.

    "Злачынства, учыненае ў царкве ў час нядзельнага богаслужэння, выклікае абурэнне сваёй цынічнасцю, бязлітаснасцю і бессэнсоўнасцю", - падкрэсліў Кіраўнік беларускай дзяржавы.

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых, словы падтрымкі жыхарам Сазерленд-Спрынгс і ўсяму народу ЗША, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення параненым.