Спачуванне Прэзідэнту Славацкай Рэспублікі Зузане Чапутавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Славацкай Рэспублікі Зузане Чапутавай у сувязі з ахвярамі аўтамабільнай аварыі каля горада Нітра.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі ўспрынялі гэта паведамленне з вялікім болем і смуткам. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.