Спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сувязі са шматлікімі ахвярамі дарожна-транспартнага здарэння ў Срэценскім раёне Забайкальскага края.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта трагічнае паведамленне ўспрынялі ў Беларусі з вялікім смуткам. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні ўсім расіянам, родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.