Спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві ў сувязі з арганізаваным тэрарыстамі выбухам у горадзе Квета.

    "Вялікі боль і смутак выклікала ў Рэспубліцы Беларусь паведамленне пра чарговае злачынства тэрарыстаў у Пакістане - выбух на рынку ў сталіцы правінцыі Белуджыстан горадзе Квета", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых, словы падтрымкі Прэзідэнту Пакістана і народу гэтай краіны, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым і ўсталявання міру і спакою ў краіне.