Спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і разбурэннямі ў выніку моцных землетрасенняў у правінцыі Заходняя Нуса-Тэнгара. 

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з вялікім болем і смуткам успрынялі паведамленні аб гэтай трагедыі.
     
    "Ад імя беларускага народа і сябе асабіста пасылаю шчырыя спачуванні вам, родным і блізкім загінулых, а таксама жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні.