Спачуванне Прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону і народу гэтай краіны ў сувязі з разбуральным пажарам у саборы Парыжскай Божай Маці.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паведамленне аб гэтым здарэнні шкадаваннем і смуткам адгукнулася ў беларускім грамадстве. "Падзяляем з французскім народам горыч ад вялікай страты, якая спасцігла ўсіх хрысціян і міжнародную супольнасць, і спадзяёмся на хуткае аднаўленне гэтага выдатнага помніка сусветнай архітэктуры", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.