Спачуванне Прэзідэнту Балгарыі Румену Радзеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Балгарыі Румену Радзеву ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку аўтобуснай аварыі каля горада Своге, у якой загінулі балгарскія паломнікі.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі гэта паведамленне ўспрынялі з глыбокім болем і смуткам. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, перадаў словы падтрымкі і пажаданні хуткага выздараўлення пацярпелым.