Спачуванне Прэзідэнту Балгарыі Румену Радзеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Балгарыі Румену Радзеву ў сувязі з гібеллю людзей пры аварыі пасажырскага аўтобуса на аўтатрасе "Тракія".

    "З пачуццём вялікага смутку ў Рэспубліцы Беларусь успрынялі вестку аб чалавечых ахвярах у выніку аварыі пасажырскага аўтобуса на трасе "Тракія", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні і перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хуткага выздараўлення ўсім пацярпелым.