Спачуванне Імператару Японіі Акіхіта

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Імператару Японіі Акіхіта ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку паводак і апоўзняў на захадзе краіны.

    "У гэты цяжкі для вашай краіны час ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні і перадаю словы падтрымкі вам, родным і блізкім загінулых, а таксама ўсім пацярпелым ад ўдару стыхіі", - гаворыцца ў спачуванні.