Прывітанне ўдзельнікам V Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам V Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае".

    "Высакародная асветная місія фестывалю, яго ўклад у развіццё і папулярызацыю высокага акадэмічнага мастацтва дастойны самай глыбокай павагі. Традыцыйна гэты творчы праект нясе ў сабе зарад велізарнай маральнай сілы, робіць жыццё людзей больш цікавым, духоўна багацейшым", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што цяперашні форум прадоўжыць свае добрыя традыцыі і падорыць усім радасць сустрэч са светам мастацтва.