Прывітанне дэлегатам і ўдзельнікам III З'езда РГА "Белая Русь"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне дэлегатам і ўдзельнікам III З'езда рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".

    "З усіх рэгіёнаў краіны ваш прадстаўнічы форум сабраў шчырых патрыётаў, людзей актыўнай жыццёвай пазіцыі, якіх аб'ядноўвае імкненне быць карыснымі грамадству і дзяржаве, - адзначыў Прэзідэнт. - Створаная па народнай ініцыятыве, "Белая Русь" стала па-сапраўднаму масавым рухам, адным са стаўпоў грамадзянскай супольнасці, ядром здаровых і канструктыўных сіл нашай краіны. Ваша цеснае ўзаемадзеянне з органамі ўлады і работа з рознымі слаямі насельніцтва дапамагаюць забяспечваць паспяховае правядзенне сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым аўтарытэт, роля гэтага аб'яднання няўхільна будуць узрастаць. Кіраўнік дзяржавы пажадаў дэлегатам і ўдзельнікам З'езда плённай працы і далейшых поспехаў на карысць роднай Беларусі.