Прыняцце кадравых рашэнняў

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 жніўня разгледзеў кадравыя пытанні.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Ермаловіча Максіма Леанідавіча - Міністрам фінансаў;

Каранкевіча Віктара Міхайлавіча - Міністрам энергетыкі;

Мірончыка Дзмітрыя Леанідавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нарвегія па сумяшчальніцтве;

Астапенку Уладзіміра Аркадзьевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Парагвай і Рэспубліцы Перу па сумяшчальніцтве.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Рыбакова Андрэя Аляксеевіча - старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі;

Алексінай Алены Іванаўны - старшынёй Гомельскага райвыканкама;

Горлава Юрыя Мікалаевіча - старшынёй Маладзечанскага райвыканкама;

Колесеня Дзяніса Сяргеевіча - старшынёй Стаўбцоўскага райвыканкама;

Марціновіча Дзмітрыя Васільевіча - старшынёй Быхаўскага райвыканкама;

Засемчука Леаніда Іванавіча - старшынёй Клімавіцкага райвыканкама;

Рагожніка Аляксандра Мікалаевіча - генеральным дырэктарам ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод";

Зарамбоўскай Ірыны Артураўны - дырэктарам ААТ "Брэсцкі электралямпавы завод";

Рабкаўца Івана Рыгоравіча - намеснікам Міністра транспарту і камунікацый;

Сікорскага Арцёма Ігаравіча - дырэктарам Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый;

Бондарава Ігара Мікалаевіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Дубай (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты);

Гладышава Сяргея Сяргеевіча - членам Брэсцкага аблвыканкама;

Невяроўскага Аляксандра Віктаравіча - членам Гродзенскага аблвыканкама;

Міхалюка Паўла Рышардавіча - членам Гродзенскага аблвыканкама;

Церахава Аляксандра Аляксандравіча - членам Магілёўскага аблвыканкама.

"Ідзе абмеркаванне пасля назначэння новага Урада: "Вось, гэта такое тэхнічнае, яно да выбараў". Паверце, назначаючы вас і іншых, я і не думаю, што вы прабудзеце да выбараў, а потым усіх мы памяняем. Глупства недарэчнае. Наадварот, я хачу, каб вы і пасля выбараў, і пасля мяне працавалі. Вы ж - гэта новае пакаленне кіраўнікоў", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Гэта зразумела. Павінна быць абнаўленне. Не павінна быць застою. Застой пачынаецца ў эканоміцы, грамадстве з застою ў кадравай рабоце. Таму зразумела, што вы - цяперашняе пакаленне кіраўнікоў - на 20-25 гадоў маладзейшыя. Гэта нармальна. Ніжэй ужо браць планку нельга, таму што ў іх не хопіць вопыту", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што менавіта новае пакаленне кіраўнікоў будзе цяпер і ў будучым адказваць за краіну. "Таму не трэба разглядаць ніводнае з назначэнняў, праведзеных мною, што гэта вось да выбараў. Наадварот, я хачу, каб вы паказалі свой прафесіяналізм да выбараў, і каб людзі адчулі, што з гэтымі людзьмі можна мець справу. І калі мы разам пойдзем на выбары, гэта ўжо будзе плюс у мой бок. Таму няма тут мэты "да выбараў". "Да выбараў назначыў, а потым будуць іншыя...". Будуць іншыя, калі не будзе рэзультату і калі вы будзеце парушаць маральныя прынцыпы кіраўніка, што ў нашым грамадстве ніколі не будзе прымальна", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт называў справядлівасць вельмі важным прынцыпам: "Вы павінны быць абсалютна справядлівыя. Беларусы ніколі не пацерпяць несправядлівасці. Гэта характэрная рыса славянскага народа. А тым больш беларусаў".

Прымаючы кадравыя рашэнні, Кіраўнік дзяржавы заявіў, што адпраўленыя ў адстаўку кіраўнікі не павінны застацца незадзейнічанымі. 

"Яны ў пэўнай ступені, у пэўнай частцы нядрэнныя кіраўнікі. Там кажуць, што, вось, Уладзімір Ільіч Сямашка стары, хворы... Ніякі ён не стары і не хворы. Галава ў яго на плячах добрая. І нам людзі патрэбны. Можа, у нейкім больш вузкім сегменце. На лініі прарыву. На канкрэтных участках. Ні ён, ні Мацюшэўскі, ніхто не павінен, калі яны не карупцыянеры і не гультаі, застацца па-за полем нашага зроку. Мы іх павінны выкарыстоўваць на карысць нашаму народу і дзяржаве", - сказаў Прэзідэнт.

"Гэта датычыцца ўсіх. І Воўка. Ён жа быў добрым кіраўніком прадпрыемства. Але недзе ён не спрацаваў. Таму ніхто не павінен крыўдзіцца і думаць, што ён застанецца незадзейнічаным. Калі ў некага ёсць жаданне працаваць, "хамут" на шыю мы павесім у любы момант, і няхай цягнуць. Раю вам такім чынам падыходзіць да вашых падначаленых", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама прадпрыемстваў.

Падчас назначэння Алены Алексінай на пасаду старшыні Гомельскага райвыканкама Кіраўнік дзяржавы падрабязна цікавіўся ў Алены Алексінай, наколькі ёй знаёмы Гомельскі раён, паколькі ён вельмі важны не толькі для эканомікі рэгіёна, але і ў маштабах вырашэння тых задач, якія стаяць перад краінай у цэлым. "Я чаму задаю вам пытанне... Гэтыя раёны - абласныя - Гомельскі, Магілёўскі і іншыя, яны будуць пэўнымі "бульдозерамі" ў расчыстцы завалаў, якія накапіліся. Перш за ўсё, у сельскай гаспадарцы. Ды і ў прамысловасці ў такіх раёнаў звычайна немалая ўдзельная вага. Таму вам трэба будзе быць гатовымі да сур'ёзнай работы", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пакуль у Беларусі мала жанчын, якія кіруюць раёнамі. "У нас гэта адзінкі. Не таму, што я не давяраю жанчынам (я якраз больш, чым мужыкам давяраю). Але мне шкада жанчыну, калі яна на плечы кладзе такую ношу, - заявіў беларускі лідар. - Таму хацелася б, каб вы да гэтага былі гатовы. Але спагнанне ж аднолькавае будзе з усіх. Патрэбны рэзультат".

Прэзідэнт таксама адзначыў адносна няпростую сітуацыю ў Маладзечанскім рэгіёне, якім будзе кіраваць Юрый Горлаў. "Вядома, зрухі там ёсць, але сказаць, што я абсалютна задаволены развіццём Маладзечанскага рэгіёна, гэта не так, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Маладзечна для нас вельмі важны горад, і я вам раю прыглядацца да тых рэвалюцыйных пераўтварэнняў, якія ў нас ажыццяўляюцца ў Оршы, Барысаве і іншых гарадах, абменьвацца вопытам. Але галоўнае - гэта матэрыяльная вытворчасць. У Маладзечне мы больш-менш парадак навялі, хоць трэба далей рухацца ў сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні горада".

"Не абмінайце ніводнае з прадпрыемстваў - яны ўсе вашы. Не важна, у чыёй уласнасці - рэспубліканскай або камунальнай. Гэта вашы прадпрыемствы. Вы за іх адказваеце", - сказаў Прэзідэнт. Ён таксама заклікаў мясцовую вертыкаль да актыўнага ўзаемадзеяння з рэспубліканскімі органамі ўлады, урадам у пытанні "прывядзення прадпрыемстваў у належны стан".

Аляксандр Лукашэнка правёў паралелі з той работай, якая вядзецца па развіцці Аршанскага раёна. "Там мы пачалі ўжо рэвалюцыю, вобразна кажучы. Адпаведныя дзеянні давядзецца ажыццяўляць на асобных прадпрыемствах і ў сацыяльнай сферы ў Маладзечне. Для мяне гэта вельмі важны горад і рэгіён", - дадаў беларускі лідар.

Аршанскі раён больш за ўсё з такіх буйных рэгіянальных вытворчых цэнтраў меў патрэбу ў падтрымцы і дадатковым імпульсе ў развіцці.

"Чаму мы за яго і ўзяліся. Не таму, што я там нарадзіўся. Не ў гэтым справа. Я нарадзіўся ва ўсёй Беларусі. Для мяне ўсё гэта роднае і блізкае. Справа ў тым, што Орша - рэгіён, які вельмі адстае, мае вельмі вялікую прамысловую базу. На гэты рэгіён нельга было не звярнуць увагі", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.

Работа ў Аршанскім раёне з'яўляецца пілотным праектам. "А наступнымі будуць Барысаў, Баранавічы, Маладзечна, Ліда, Пінск і іншыя такія гарады. Нават Мазыр, нават Салігорск, хоць там - дай бог кожнаму рэгіёну так развівацца. Усё роўна мы звернем на іх сур'ёзную ўвагу. Гэта кропкі нашага росту", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка закрануў сітуацыю ў Быхаўскім раёне: "Гэты раён на мяне ўражання не зрабіў. Я спецыяльна лятаў над ім - у Гомель быў пералёт. Думайце, як развіваць гэты раён, што мы там будзем рабіць".

Прэзідэнт бачыць нядрэнныя перспектывы і для развіцця Клімавіцкага раёна, які ўзначаліць Леанід Засямчук. "Добры раён. Хлебны. Але трэба там разгарнуцца. У вас для гэтага ёсць вопыт", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў новыя кадравыя перастаноўкі, і адна з прычын - праблема п'янства, у тым ліку сярод кіруючага складу.

"Я прадаўжаю маніторыць і адсочваць сітуацыю пасля абнаўлення ўрада. Хачу сказаць, што гэта яшчэ не канец. Мы яшчэ вернемся да многіх службовых асоб, і не толькі ва ўрадзе, якія сёння не даюць рэзультат або не працуюць па тых прынцыпах, якія вызначаны мной, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Публічна хачу сказаць аб недапушчальнасці п'янства. Мне сорамна было пра гэта гаварыць, але многія кіраўнікі, якіх я адправіў нядаўна, за каўнер закладвалі добра".

"Я ж не кантралюю вас, з кім вы выпіваеце, з кім вы ў лазню ходзіце, з кім размаўляеце. На здароўе. Вы - кіраўнікі, вы павінны ўсё гэта ўмець. Але што датычыцца п'янкі, вы павінны ведаць сваю меру, вы павінны ведаць, з кім, дзе і колькі, як у народзе кажуць. Калі вы гэта пачуццё страчваеце - вы не кіраўнік. І вось па гэтай прычыне нам давядзецца з некаторымі ў бліжэйшы час расстацца. Яны не разумеюць, дзе яны працуюць", - падкрэсліў беларускі лідар.

"І я гэта кажу не столькі нават для вас, а для жонак тых п'яніц, якія хутка застануцца без партфеля. Яны там усё гэта бачаць, але спыніць не могуць або не хочуць. А потым, калі мужы страчваюць партфелі, пачынаюць рыдаць. А чаго рыдаць? Мне прэтэнзіі не трэба прад'яўляць. Я адкрыта і сумленна сказаў аб сваіх прынцыпах і патрабаваннях. Людзі гэта чулі. Прагаласавалі за Прэзідэнта - будзьце ласкавы прытрымлівацца гэтых прынцыпаў. П'яніца - гэта не кіраўнік. Калі ён сёння напіўся да страты пульса, і гэта праз дзень або кожны дзень, ён назаўтра не работнік. Ён ходзіць і думае, дзе б пахмяліцца", - канстатаваў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў кіраўнікоў ведаць меру пры ўжыванні спіртнога. "Вы павінны ведаць, што мы на вачах у людзей. Яны нам не даруюць, калі мы спатыкнёмся нават па дробязях. Я не хацеў пра гэта раней гаварыць, таму што мне нязручна. Я не ўмею пра гэта гаварыць, таму што я не п'ю", - адзначыў Прэзідэнт.

Разам з тым Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што некаторыя выпіваюць па прычыне і без прычыны. "І больш за ўсё без прычыны. І забываюць пра работу, - сказаў ён. - Нараўне з нестараннасцю, недысцыплінаванасцю вось гэты варыянт - п'янства - ён наогул непрымальны ў кіраўніцтве. Я не кажу аб тым, што ўсе святыя і чарку не павінны ў руках трымаць. Я кажу пра п'янства і пра п'яніц. Іх у кіраўніцтве не будзе".

"І я гэта кажу тым, хто ў інтэрнэце і сродках масавай інфармацыі пачынае пакутаваць, стагнаць і выбудоўваць, як я часта кажу, нейкую канспіралогію наконт замен тых членаў урада і некаторых службовых асоб, якія адбыліся", - дадаў беларускі лідар.

Назначаючы сёння Максіма Ермаловіча Міністрам фінансаў, Прэзідэнт расказаў аб сваіх падыходах пры назначэнні высокіх службовых асоб.

"Я ніколі не назначаю людзей па асабістай адданасці. За гэтым сталом я вас наогул рэдка бачыў. Але калі чалавек дае рэзультат, калі ў яго мазгі на месцы, ён дысцыплінаваны выканаўца, калі выконвае свае функцыі, чаму яго не назначыць? Вось адзіная прычына - прафесіяналізм, любоў да народа, дбанне аб тым, каб дзяржава развівалася і працвітала, каб мы больш ніколі не былі пад бізуном. І гэта залежыць ад нас. І не трэба нічога там выгадваць і шукаць нейкія падводныя плыні. Ніхто мною не кіруе, калі я назначаю кадры. Я выслухваю іншым разам тысячы варыянтаў, дзясяткі і сотні - гэта дакладна, і вырашаю сам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра назначэнне новага Міністра фінансаў, Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што папярэдні кіраўнік ведамства Уладзімір Амарын з'яўляецца добрым спецыялістам. "Мы вінаваты самі, што, не разабраўшыся, кінулі яго ў гэта пекла, улічваючы яго асобныя рысы характару. Ён занадта спакойны чалавек для гэтай пасады, але ён добры спецыяліст. І ён прапасці не павінен. Ні ў якім разе нельга загубіць такога спецыяліста", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, Максім Ермаловіч таксама не выпадковы чалавек у Міністэрстве фінансаў. У свой час ён разам з Уладзімірам Амарыным прэтэндаваў на пасаду міністра.

"Для мяне вы былі практычна роўнавялікія, я нават раней аддаваў перавагу тваёй кандыдатуры. Але вельмі шмат было рэкамендуючых і выступаючых за Амарына. І да гэтага, дарэчы, трэба вярнуцца - каб адказвалі за свае рэкамендацыі. Але, улічваючы, што я менш ведаў, чым тыя, хто камендавалі і Амарына, і Ермаловіча, я пагадзіўся назначыць на пасаду Амарына. Калі ўжо шчыра казаць, як гэта было. Але для сябе я зрабіў выснову: калі чалавек добры фінансіст, вопытны работнік, ведае замежныя мовы, размаўляе ў свеце на адной і той жа мове з фінансістамі, я вырашыў паглядзець, прападзе ці не. Не прапаў. Настаў час - вырашаем пытанне аб назначэнні", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.