Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў

    Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў за значны ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 мая.