Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні

  • 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 27 снежня разгледзеў кадравыя пытанні.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Кабякова Андрэя Уладзіміравіча - Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь;

Косінца Аляксандра Мікалаевіча - Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

Калаура Паўла Уладзіміравіча - Старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;

Мацюшэўскага Васіля Станіслававіча - Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь:

Сямашку Уладзіміра Ільіча - Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;

Качанаву Наталлю Іванаўну - Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;

Жураўкова Міхаіла Анатольевіча - Міністрам адукацыі;

Налівайку Сяргея Эдуардавіча - Міністрам па падатках і зборах;

Воўка Віталя Міхайлавіча - Міністрам прамысловасці;

Зіноўскага Уладзіміра Іванавіча - Міністрам эканомікі;

Гаева Андрэя Анатольевіча - Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці;

Снапкова Мікалая Генадзьевіча - Намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

Бузоўскага Ігара Іванавіча - Намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

Ліса Анатоля Васільевіча - Старшынёй Брэсцкага аблвыканкама;

Шарстнёва Мікалая Мікалаевіча - Старшынёй Віцебскага аблвыканкама;

Даманеўскага Уладзіміра Віктаравіча - Старшынёй Магілёўскага аблвыканкама;

Мядзведзеву Іну Віктараўну - Старшынёй Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Кацярыніча Дзмітрыя Сцяпанавіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Мінскі аўтамабільны завод" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ";

Якаўлева Аляксея Уладзіміравіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Белшына";

Емельяновіча Ігара Вячаслававіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод";

Ерамеева Аляксандра Сідаравіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш";

Пратуры Івана Іванавіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Гомельшкло";

Сідарэнка Раісы Станіславаўны - намеснікам Міністра адукацыі;

Забароўскага Аляксандра Міхайлавіча - першым намеснікам Міністра эканомікі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што па традыцыі ў год прэзідэнцкіх выбараў праводзіць новыя назначэнні і ратацыю, перамяшчэнне кадраў на ўсіх узроўнях, асабліва што датычыцца кадравага рэестра Прэзідэнта і ўрада. Ён падкрэсліў, што ніякай надзвычайшчыны ў гэтых назначэннях няма.

"Я хацеў бы, каб да выбараў новы склад урада, вышэйшых органаў улады напружыўся і папрацаваў, каб ні ў каго не было якіх-небудзь там сумненняў - буду, не буду працаваць. Я гатовы і пасля выбараў, калі ўсё нармальна складзецца, працаваць з такім складам урада і службовымі асобамі", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў яго ёсць яшчэ адзін рэзерв кадраў, які ён гатовы задзейнічаць пасля выбараў, каб дашліфаваць існуючы склад органаў улады, які будзе здаваць экзамен перад народам.

Прэзідэнт нагадаў, што працэс ратацыі кадраў пачаўся не сёння і раней быў назначаны шэраг службовых асоб, у прыватнасці, старшыні Гродзенскага і Мінскага аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, КДК, ДМК, дзяржсакратар Савета бяспекі і яго намеснік, кіраўнік спраў Прэзідэнта, міністры ЖКГ, інфармацыі, культуры, абароны, фінансаў.

"Гэты працэс, як я абяцаў, у перадвыбарны год для мяне быў важнейшым", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ад займаемых пасад вызвалены ў сувязі з пераходам на іншую работу Міхаіл Мясніковіч, Надзея Ермакова, Пётр Пракаповіч, Анатоль Тозік, Сяргей Маскевіч, Уладзімір Палуян, Уладзімір Цалко, Георгій Кузняцоў, Канстанцін Сумар.

Звяртаючыся да Уладзіміра Сямашкі, Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сфера яго адказнасці будзе пашырана.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на назначэннях, якія павінны ўмацаваць эканамічны блок. "Для нас самая вялікая небяспека, хачу паўтарыцца, гэта эканоміка. Самая вялікая небяспека - самая вялікая зона адказнасці", - адзначыў Прэзідэнт.

Гаворачы аб назначэннях у Міністэрстве адукацыі, Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што новыя кіраўнікі дапамогуць разабрацца з праблемамі, што існуюць у школе, зрушаць іх з мёртвага пункта.

Звяртаючыся да Міністра па падатках і зборах, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго задача - знайсці дадатковыя напрамкі папаўнення бюджэту, але пры гэтым без усялякіх напружанняў у грамадстве.

Што датычыцца новага кіраўніка Дзяржкаммаёмасці, то Прэзідэнт паставіў задачу навесці строгі парадак у гэтай сферы. "Самае галоўнае - улік і аддача ад той дзяржаўнай маёмасці, якую мы сёння маем. Дзяржкаммаёмасць трэба паставіць на новыя рэйкі і азадачыць іх так, як гэта адбываецца ў іншых дзяржавах, дзе гэты напрамак ужо ўстаяўся", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да Міністра эканомікі і яго першага намесніка, Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што гэты сплаў вопыту і маладосці дасць пэўны вынік. "Яшчэ раз хачу нагадаць, што вышэй - кіраўнік Нацбанка, першы віцэ-прэм'ер і прэм'ер - таксама эканамісты. Гэта 5 чалавек, якія будуць галавой адказваць за сітуацыю ў краіне ў плане фінансава-эканамічнага развіцця", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што вопыт ранейшай работы Мікалая Снапкова на экспертным узроўні будзе задзейнічаны ў поўным аб'ёме ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Што датычыцца кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, то Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад іх рэзультатыўнасці ў рабоце, кардынальных змяненняў на вытворчасці і вывядзенні іх на патрэбны ўзровень.

Аргументуючы прынятыя кадравыя рашэнні, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што зрабіў іх, не чакаючы новага года, для таго каб новыя кіраўнікі падумалі над тым, як пачнуць новы год і адразу ж пасля калядных свят без разварушвання пачалі дзейнічаць.

"Экзамен для ўсіх нас - прэзідэнцкія выбары. Усе павінны працаваць так, каб нам народ у папрок не паставіў ні адну з праблем", - падкрэсліў Прэзідэнт.