Працоўныя пенсіі ў Беларусі павышаюцца з 1 жніўня

    Працоўныя пенсіі ў Беларусі павышаюцца з 1 жніўня. Адпаведнае рашэнне прынята Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

    Прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 жніўня 2019 года ў сярэднім на 6,6 працэнта за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. У сярэднім пенсіі ўзрастуць з Br405,05 у ліпені да Br431,8 у жніўні. Сярэдні памер пенсій па ўзросце складзе ў сярэднім Br446,1.

    Пераразлік будзе праводзіцца зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, павялічанай на 7 працэнтаў.