Пётр Міклашэвіч назначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Беларусі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Пятра Міклашэвіча Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Беларусі з далейшым узгадненнем яго назначэння з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы.

    Заканадаўствам прадугледжана, што Старшыня Канстытуцыйнага Суда Беларусі назначаецца Прэзідэнтам са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу з ліку суддзяў Канстытуцыйнага Суда тэрмінам на пяць гадоў.