Палкоўнік Ігар Паўлюшчанка назначаны начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі Беларусі

    Палкоўнік Ігар Паўлюшчанка назначаны начальнікам дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь". Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Генерал-маёр Вячаслаў Язерскі вызвалены ад адпаведнай пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.