Падзякі Прэзідэнта ўдастоены работнікі МТРК "Мір" і старшыня камісіі Савета Рэспублікі

    Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена работнікам Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "МІР" у нашай краіне. У прыватнасці, за плённую работу, высокі прафесіяналізм, заслугі ў фарміраванні і развіцці інфармацыйнай прасторы СНД гэтай ўзнагароды ўдастоены рэдактар студыі тэлебачання Дар'я Кірылава і тэлеаператар Вадзім Трусаў.

    Гэтай жа ўзнагароды за шматгадовую плённую работу, значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны ўдастоены старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў.