Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена шэрагу журналістаў рэспубліканскіх СМІ

    Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена шэрагу журналістаў рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі. Адпаведнае Распараджэнне № 196рп Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 снежня.

    За высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у асвятленне важных падзей сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця краіны Падзякі Прэзідэнта ўдастоены рэдактар аддзела сацыяльных праблем газеты "Советская Белоруссия" Людміла Габасава, намеснік дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Анатоль Занковіч, начальнік аддзела УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" Уладзімір Мацвееў.