Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена працаўнікам Гомельскай вобласці

    За значны ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці і ў сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння Гомельскай вобласці Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена працаўнікам гэтага рэгіёна. Адпаведнае Распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    З нагоды юбілейнай даты прадугледжана выдзяленне са сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Br1 млн на завяршэнне ў 2018 годзе будаўніцтва аб'екта "Блок плавальных басейнаў у г. Ветцы".