Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена 13 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці

    Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена 13 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці краіны ўзнагароды ўдастоены камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл генерал-маёр Вадзім Дзенісенка і намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УС генерал-маёр Павел Муравейка.

    Прадстаўнікам арганізацый Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльнай абароны насельніцтва. У ліку ўзнагароджаных - начальнік Талачынскага раённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Галіна Краўчанка і начальнік Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандр Ляневіч.

    За шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Кіраўнік дзяржавы ўдастоіў Падзякі дырэктараў ААТ "Пружанскі льнозавод" Мікалая Жогала і ААТ "Бярозаўскі камбікормавы завод" Міхаіла Казеку.

    Узнагародай за шматгадовую плённую грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху воінаў-інтэрнацыяналістаў адзначаны таксама прадстаўнікі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане - намеснік старшыні Фрунзенскай раённай арганізацыі Мінска Ігар Лазука і старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі Артур Місюк.

    Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена супрацоўнікам Беларускай чыгункі: машыністу лакаматыўнага дэпо Маладзечна Мінскага аддзялення БЧ Віктару Барысевічу і брыгадзіру прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту і метрапалітэнаў Магілёўскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення БЧ Сяргею Шкрэдаву за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё чыгуначнага транспарту.

    Загадчык кафедры філасофіі і метадалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатоль Зелянкоў і дэкан факультэта гісторыі, камунікацый і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Тамара Піваварчык удастоены Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вячаслаў Даніловіч адзначаны ўзнагародай за шматгадовую плённую навуковую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё гістарычнай навукі, даследаванне, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.