Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны прадстаўнік палка "Нармандыя-Нёман" Андрэ Пейроні

    Ордэнам Пашаны за значны асабісты ўклад у вызваленне Беларусі ў час Другой сусветнай вайны, справу ўмацавання міру, дружалюбных адносін і адзінства народаў Беларусі і Францыі ўзнагароджаны Андрэ Пейроні. Адпаведны Указ 29 студзеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Андрэ Пейроні - апошні прадстаўнік авіяцыйнага палка "Нармандыя-Нёман", які пражывае ў Францыі, авіямеханік самалёта, на якім лятаў Герой Савецкага Саюза Марсэль Лефеўр. Прымаў удзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.