Ордэнам Маці ўзнагароджаны 39 жыхарак Гродзенскай і Мінскай абласцей

    Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 39 жыхарак Гродзенскай і Мінскай абласцей. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, у тым ліку работніцы сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, устаноў культуры і адукацыі, арганізацый аховы здароўя, гандлю, абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.

    Сярод узнагароджаных прадавец магазіна гандлёва-вытворчай фірмы з Ліды Валянціна Клімава, ветэрынарны ўрач ААТ "Запольскае" Чэрвеньскага раёна Наталля Вахціна, урач Уздзенскай цэнтральнай раённай бальніцы Тамара Лыч, маляр навукова-вытворчай арганізацыі з Мінска Алеся Філістовіч.