Ордэнам Маці ўзнагароджаны 28 жыхарак Віцебскай вобласці і Мінска

    Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 28 жыхарак Віцебскай вобласці і Мінска. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці - работніцы арганізацый АПК, гандлю, адукацыі, культуры, вытворчай сферы, банкаўскага сектара, хатнія гаспадыні.

    У іх ліку настаўнік сярэдняй школы № 2 Сянно Валянціна Гардзецкая, садавод Талачынскага кансервавага завода Хрысціна Емяльянава, выхавальніца дзіцячага сада № 48 Віцебска Вера Чайкоўская, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Нацыянальнага банка Алена Коптур, укладчык хлебабулачных вырабаў прадпрыемства "Мінскхлебпрам" Анжаліка Мілашэўская, работніца прадпрыемства "Амкадор-Гандаль" Дзіна Судніковіч.