Ордэнам Маці ўзнагароджаны 12 жанчын з Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей

    За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны 12 жанчын з Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    У ліку ўзнагароджаных - педагог Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Алеся Багданава, аператар Жыткавіцкага маторабудаўнічага завода Вольга Федаровіч, санітарка Старасельскай амбулаторыі Шклоўскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Мацюхова.