Назначаны ўпаўнаважаныя прадстаўнікі Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай і Гомельскай абласцях

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў упаўнаважаных прадстаўнікоў Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай і Гомельскай абласцях. Адпаведнае Распараджэнне падпісана 1 лютага.

    Упаўнаважаным прадстаўніком у Віцебскай вобласці назначаны Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, у Гомельскай вобласці - кіраўнік Апарату Савета Міністраў Аляксандр Турчын.

    Васіль Мацюшэўскі вызвалены ад выканання абавязкаў упаўнаважанага прадстаўніка Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці.