Канстанцін Кучынскі назначаны начальнікам упраўлення ваеннай контрразведкі КДБ

    Палкоўнік Канстанцін Кучынскі назначаны начальнікам упраўлення ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Яшчэ адным Указам Кіраўніка дзяржавы генерал-маёр Аляксандр Назаранка вызвалены ад гэтай пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.