Каментарый да Указа "Аб мерах па прыцягненні работнікаў для будаўніцтва і эксплуатацыі Беларускай атамнай электрастанцыі"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб мерах па прыцягненні работнікаў для будаўніцтва і эксплуатацыі Беларускай атамнай электрастанцыі".

    Дакументам ствараюцца ўмовы для замацавання на Беларускай АЭС высокакваліфікаваных кадраў. У прыватнасці, прадугледжваецца дазвол замежным спецыялістам, якія працуюць на РУП "Беларуская АЭС" і падпадаюць пад азначэнне "дзяржаўныя службовыя асобы" або прэтэндуюць на займанне адпаведных пасад на гэтым прадпрыемстве, мець рахункі ў замежных банках.

    Акрамя таго, замежным арганізацыям, што прыцягваюцца для будаўніцтва АЭС і выканання работ (аказання паслуг) на працягу гарантыйнага тэрміну ў адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва Беларускай АЭС, прадастаўляецца права атрымліваць дазволы на прыцягненне ў краіну замежнай рабочай сілы і спецыяльныя дазволы на права займацца працоўнай дзейнасцю у рэспубліцы ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым для юрыдычных асоб Беларусі.