Каментарый да Указа аб адмене рэгістрацыі банкамі пашпартных даных пры куплі валюты

    У Беларусі адмяняецца патрабаванне рэгістрацыі банкамі пашпартных даных фізічных асоб, якія набываюць замежную валюту. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 мая.

    Нацыянальнаму банку даручана ў трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым дакументам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.

    Указ распрацаваны ў мэтах лібералізацыі валютнага рэжыму і спрашчэння парадку правядзення валютна-абменных аперацый. Ён уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.