Каментарый да Указа № 301 ад 31 ліпеня 2018 г.

    У мэтах лібералізацыі валютных адносін і стымулявання дзелавой актыўнасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб адмене абавязковага продажу замежнай валюты".

    Гэты інструмент прымяняўся ў перыяд станаўлення беларускага рынку і садзейнічаў фарміраванню прапанавання замежнай валюты на валютнай біржы, разам з тым ён з'яўляўся стрымальным фактарам, паколькі ўспрымаўся інвестарамі як прыкмета адміністрацыйнага рэгулявання і абмежаванняў.

    Адмена абавязковага продажу часткі валютнай выручкі суб'ектамі гаспадарання будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці беларускіх экспарцёраў, стане істотным фактарам паляпшэння ўмоў вядзення бізнесу ў Беларусі.