Каментарый да Указа № 99 ад 25 лютага 2014 г.

    У мэтах павышэння эканамічнай эфектыўнасці выкарыстання інструментаў лізінгу, зніжэння рызык, звязаных з лізінгавай дзейнасцю, і забеспячэння празрыстасці дзейнасці лізінгавых кампаній Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 25 лютага падпісаў Указ № 99 "Аб пытаннях рэгулявання лізінгавай дзейнасці".

    Дакументам вызначаны парадак і ўмовы ажыццяўлення лізінгавай дзейнасці, уключаючы заключэнне дагавораў лізінгу і сублізінгу, а таксама меры па ажыццяўленні кантролю і нагляду за правядзеннем названай дзейнасці.

    Так, лізінгавую дзейнасць маюць права ажыццяўляць лізінгавыя арганізацыі, уключаныя Нацыянальным банкам у рэестр лізінгавых арганізацый. Лізінгавую дзейнасць без уключэння ў рэестр маюць права ажыццяўляць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі пры ўмове заключэння не больш за тры дагаворы лізінгу на працягу аднаго каляндарнага года на суму не большую за 10 тыс. базавых велічынь, юрыдычныя асобы, маючыя права прадастаўляць маёмасць на ўмовах лізінгу ў адпаведнасці з рашэннямі Прэзідэнта, а таксама замежныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць лізінгавую дзейнасць у Беларусі праз пастаяннае прадстаўніцтва.

    Банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі ажыццяўляюць лізінгавую дзейнасць у адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі без уключэння ў рэестр.

    Згодна з Указам Нацбанк надзелены паўнамоцтвамі па рэгуляванні лізінгавай дзейнасці ў Беларусі і кантролі за яе ажыццяўленнем лізінгавымі арганізацыямі.

    Акрамя таго, Указам прадугледжана магчымасць прадастаўлення лізінгавымі арганізацыямі маёмасці ў фінансавую арэнду (лізінг) фізічным асобам.

    Дакумент уступае ў сілу з 1 верасня 2014 года, за выключэннем некаторых палажэнняў.