Каментарый да Указа № 55 ад 17 лютага 2020 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 лютага падпісаў Указ № 55 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве".

    Дакументам прадугледжваецца прызваць у лютым - маі 2020 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі гэта права.

    Выкананне ўказа дасць магчымасць забяспечыць патрэбнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у ваеннаслужачых тэрміновай службы і службы ў рэзерве.

    Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.