Каментарый да Указа № 50 ад 2 лютага 2018 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 лютага падпісаў Указ № 50, якім удасканальваецца дзяржаўная палітыка ў аграрнай сферы.

    Дакумент уносіць змяненні ва Указ ад 17 ліпеня 2014 года № 347 "Аб дзяржаўнай аграрнай палітыцы", дапаўняючы яго пералікамі мерапрыемстваў у аграпрамысловым комплексе, якія могуць фінансавацца за кошт рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў. Такія пералікі да гэтага часу штогод вызначаліся дадаткамі да закона аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год.

    Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання (па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў) і аблвыканкамам прадастаўляецца права зацвярджаць парадкі выкарыстання бюджэтных сродкаў у рамках фінансавання дзяржаўных праграм у аграпрамысловым комплексе не на адзін год, а на працягу ўсяго тэрміну іх рэалізацыі.

    Аблсельгасхарчы і райсельгасхарчы атрымалі права як выканаўцы мерапрыемстваў дзяржаўных праграм развіцця аграпрамысловага комплексу фінансаваць за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту даплаты да заработнай платы маладым спецыялістам, выплаты надбавак да цэн на закупляемую ў насельніцтва сельскагаспадарчую прадукцыю, выплаты страхавых узносаў па дагаворах абавязковага страхавання з дзяржаўнай падтрымкай ураджаю сельгаскультур, жывёлы і птушкі.